Вучні школы падтрымліваюць цесныя сяброўскія адносіны з ваеннаслужачымі Пінскага пагранічнага атрада, разам удзельнічаюць у розных мерапрыемствах: спартыўных спаборніцтвах, спартыўна-ваенізаванай гульні “Зарніца”, велапрабегу, прысвечнанаму Дню Перамогі, экскурсіях.
Напярэдадні 100-годдзя пагранічнай службы вучні прынялі актыўны ўдзел у конкурсе творчых работ. Пераможцамі сталі: у намінацыі “Лепшы паэтычны твор аб пагранічнай службе” Шаўчук Рыма, Бык Ганна, Буйніч Дар’я; у намінацыі “Лепшы малюнак аб пагранічнай службе” – Грэчка Крысціна, Стрыбулевіч Дар’я. |