Алімпіяды праведзены па 13 прадметах з 13 прапанаваных (сярод вучняў IX-XI класаў - па беларускай і рускай мове і літаратуры, хіміі, фізіцы, геаграфіі, біялогіі; сярод вучняў VIII-XI – па матэматыцы, інфарматыцы,працоўным навучанні, сярод вучняў X-XI– па нямецкай мове, грамазнаўстве, гісторыі, сярод вучняў XI–па астраноміі).
Для прамога рэйтынгавага адбору былі ўключаны ў спісы 14 вучняў па 8 прадметах (па аднаму вучню – па рускай мове, астраноміі, тэхнічнай працы, па 2 вучні – па хіміі, геаграфіі, біялогіі,фізіцы, 3 вучні – па гісторыі). У сувязі з правядзеннем алімпіяд па некалькіх прадметах у дзень у 2 этапе прымуць удзел 5 вучняў па 7 прадметах: Кавальская Марыя – па астраноміі, Ліпская Алёна – рускай мове і гісторыі, Стрыбулевіч Дар’я – па хіміі і фізіцы, Буйніч Дар’я – па геаграфіі і біялогіі, Козел Ганна – хіміі,фізіцы,біялогіі. ВЫНІКІ 2 этапа
За актыўны ўдзел ў першым этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах аб’яўлена падзяка наступным вучням: Ліпскай Алёне (матэматыка,руская мова,нямецкая мова,гісторыя), Буйніч Дар’і (беларуская мова, гісторыя,фізіка, руская мова,геаграфія,біялогія),Козел Ганне (геаграфія,беларуская мова,фізіка,біялогія, гісторыя),Стрыбулевіч Дар’і (фізіка,нямецкая мова, грамадазнаўства, гісторыя, беларуская мова, хімія). Таксама адзначана станоўчая работа з высокаматываванымі вучнямі педагогаў Грэчка Аляксандра Уладзіміравіча, Пухлоўскай Алы Іванаўны, Калоша Алега Паўлавіча, Лугіной Ларысы Фёдараўны, Грэчка Ларысы Рыгораўны. |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі