Сцяжынкамі здароўя
27.11.201725 лістапада, у спартыўнай зале школы сабраліся вучні 1-4 класаў на свята спрыту, хуткасці, сілы і знаходлівасці «Сцяжынкамі здароўя».
Гуня Святлана Мікалаеўна падзяліла ўдзельнікаў на 2 каманды - «Асілкі» і «Здаравякі». Каманды дэманстравалі не толькі сваю фізічную падрыхтоўку, але і адгадвалі спартыўныя загадкі. Эстафеты «Паласа перашкод», «Скакалка» і «Валейбол» паддаліся «Асілкам». Да сярэдзіны свята «Здаравякі» здолелі сабрацца і звялі канчатковы лік да баявой нічыёй. Усе ўдзельнікі атрымалі медалі «Юны фізкультурнік». Свята яшчэ раз паказала выдатную фізічную падрыхтоўку школьнікаў, зарадзіла пазітывам і згуртавала рабят. |