Дзень хіміі
27.11.2017У суботу, 25 лістапада, у школе прайшоў Дзень хіміі. Мерапрыемства дазволіла вучням упэўніцца, што цяжкі для засваення прадмет можа пераўтварыцца ў лёгкі, цікавы і нават любімы!
Сапраўдныя цуды паказаў настаўнік Грэчка А.У. У яго руках раствор на вачах дзяцей па некалькі разоў мяняў свой колер, цвёрдыя металы станавіліся падатлівымі, мяккімі. Вучні з нецярпеннем, з затоеным дыханнем чакалі новыя пераўтварэнні. Вельмі хваляваліся, калі ў настаўніка хутка не атрымліваўся чакаемы вынік. Адзін вопыт вызваў нават апладысменты. Асабліва ўражаны былі ўбачаным сямікласнікі. Напрыканцы прагучала сучаснае “Клас!”, што азначала на мове вучняў – падабаецца, цікава. |