Расце годнае пакаленне
24.11.2017
З першых хвілін гульня абяцала быць цікавай - зладжаная каманда гасцей супраць маладой каманды церабяжоўцаў. Перамагла маладосць: 39-33 на карысць дзяўчат Церабяжова. Нашы адзінаццацікласніцы ўнеслі важную лепту ў перамогу. Дэбютанткі Дуленчук Марыя і Хоміч Лізавета з 6 класа годна правялі свой першы матч. Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіф Іосіфавіч адзначыў, што «нашым выпускніцам расце дастойная змена». У школе традыцыйна моцныя каманды па баскетболе як дзяўчат, так і юнакоў. У сценах школы выраслі прызёры не толькі раённых спаборніцтваў па баскетболе, але і рэспубліканскіх. Віншуем пераможцаў! Так трымаць! |