18 лістапада,у суботу, у сярэдняй школе №3 г. Століна прайшоў абласны сінхронны турнір па гульні «Што? Дзе? Калі?».
У актавай зале сабраліся 27 каманд з усяго раёна. Самыя малодшыя ўдзельнікі - пяцікласнікі. Гульня складалася з 2-х тураў па 18 пытанняў. Нашу школу прадстаўляла каманда старшакласнікаў «Знакі»: Бык Ілья (капітан), Козел Ганна і Ліпская Алёна - 11 клас, Стрыбулевіч Дар'я і Буйніч Дар'я - 10 клас. Пытанні тычыліся розных галін ведаў: і літаратуры, і гісторыі, і сусветнай культуры. Наша каманда годна выступіла на турніры, а вынікі мы зможам даведацца толькі 20 лістапада. |