Пра што мараць дзеці
21.11.2017У суботу, 18 лістапада, для вучняў 5-11 класаў Пешка Аляксандр Аляксандравіч правёў конкурс малюнкаў «Пра што мараць дзеці».
Перад заняткам настаўнік распавёў пра кампазіцыю малюнка і каляровую гаму. Пад прыемную музыку дзеці малявалі сваю мару. Самыя актыўныя ўдзельнікі - шасцікласнікі. Кожны прадстаўляў сваю працу і прамаўляў план яе ажыццяўлення. Аляксандр Аляксандравіч пажадаў здзяйснення кожнай мары. |