Віктарына «Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?»
20.11.201718 лістапада, для вучняў 1-4 класаў Басавец Святлана Паўлаўна правяла віктарыну «Хто ў лесе жыве і што ў лесе расце?»
Удзельнікі на хуткасць размяркоўвалі карцінкі па дзвюх групах: лясныя і хатнія жывёлы, лясныя і культурныя расліны. Пераможцы 1 тура запаўнялі крыжаванку з загадак. Усе ўдзельнікі ўзнавілі свае веды пра лес і даведаліся шмат новага. Святлана Паўлаўна майстэрскі падвяла дзяцей да думкі аб неабходнасці захавання і прымнажэння беларускага багацця - лесу. Скончылася гульня вершам пра лес Якуба Коласа. |