Школа - тэрыторыя здароўя
15.11.2017
Пытанні, якія закрануў прамоўца, тычыліся здаровага харчавання. Рыгор Іванавіч распавёў аб неабходнасці выконваць рэжым, аб карысных і шкодных прадуктах, пра важнасць вітамінаў. У зададзеных пытаннях дзеці цікавіліся карысцю першых страў і каш, пра харчовую каштоўнасць сокаў і салодкіх напояў. На ўсе пытанні Рыгор Іванавіч даў вычарпальныя адказы. Пасля прагляду тэматычнага фільма па прафілактыцы курэння Рыгор Іванавіч правёў гутарку з вучнямі 7-11 класаў. Падчас дыялогу высвятляліся пытанні не толькі шкоды шкоднай звычкі для здароўя, але і падкрэсліваўся згубны ўплыў курэння для знешнасці і фінансавага дабрабыту курцоў. |