Ура – новаму папаўненню!
11.11.2017У пятніцу піянеры школы прымалі ў рады акцябрат новае папаўненне. Для дзяцей была арганізавана гульня-падарожжа «Па краіне Акцябрат».
Удзельнікі падзяліліся на 3 каманды, кожная атрымала свой маршрутны ліст. На станцыях іх сустракалі піянеры і правяралі веды, кемлівасць і камандную згуртаванасць. На «Геаграфічнай» станцыі Каржоўнік Вадзім прасіў скласці карту з абласцей Беларусі. Бажко Кацярына загадвала дзіцячыя песенькі на «Песеннай». Матэматычныя веды на станцыі «Рашайка» правярала Грэчка Крысціна, а веды прыказак – Грэчка Іван на «Пазнавальнай». «Вавёрчыны загадкі» адгадвалі ў Шаўчук Рымы, а на станцыі «Восеньская»Бык Ганна прапанавала адгадаць з завязанымі вачыма садавіну і гародніну. Вясёлыя і задаволеныя, акцябраты сабраліся ў актавай зале, дзе ўспомнілі правілы акцябрат, прамовілі клятву, а піянеры ўручылі ім акцябрацкія зорачкі. |