Адзіны бацькоўскі дзень
11.11.201710 лістапада ў рамках адзінага бацькоўскага дня з лекцыяй “Асновы бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыка гібелі і траўматызму людзей пры пажарах і другіх надзвычайных сітуацыях” выступіў прадстаўнік раённага аддзела МНС Калько Васіль Аляксеевіч.
У сваей прамове ён агучыў статыстыку пажараў у раёне і вобласці, расказаў аб прычынах гібелі людзей. У час сустрэчы з вучнямі 5-11 класаў Васіль Аляксеевіч паказаў, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, паўтарыў правілы паводзін у надзвычайных сітуацыях. |