Міжнародны дзень энергазберажэння
10.11.2017
9 лістапада інфармацыйную гадзіну “Урок энергазберажэння” для вучняў 5-11 класаў правялі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Грэчка Аляксандра Уладзіміравіча. Арганізатары падзяліліся не толькі асноўнымі праблемамі экалогіі і энергазберажэння, але і далі рэальныя парады як зберагчы планету ад смецця, як эканоміць грашовыя сродкі дзякуючы простым правілам выкарыстання электраэнергіі, газу, вады. У ходзе інфармацыйнай гадзіны ўдзельнікі маглі самі вызначыць сваю эканомнасць з дапамогай анкеты “Ці эканомны ты?” На працягу усяго тыдня вучні актыўна ўдзельнічалі ў зборы другаснай сыравіны і здалі: металалома – 51,3 кг, макулатуры – 234 кг, шкла – 122 кг і зарабілі 38,82 рублі. |