Лідар - новае пакаленне
04.11.20171 лістапада піянеры школы прынялі ўдзел у раённым зборы актыву грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
У складзе дэлегацыі - лепшыя піянеры: старшыня дружыны «Піянерская планета» Грэчка Крысціна (8 клас) і піянеры-актывісты Вахоўская Мілена і Рэуцкая Ксенія (6 клас). Майстар-клас у секцыі «Рэспубліканскія дабрачынныя акцыі» давала педагог-арганізатар Васілевіч А.Р. Крысціна пераймала веды і вопыт у секцыі «Рэспубліканскі творчы праект юных карэспандэнтаў «Піянерскі прэс-экспрэс », а Ксенія і Мілена вучыліся ў секцыі «Рэспубліканскі агляд-конкурс піянерскіх агітбрыгад «Запалі вогнішча дабра! ». Атрыманымі ведамі дзяўчынкі падзеляцца ў сваіх піянерскіх атрадах і на зборах савета дружыны. |