«Разам за чысціню і парадак»
30.10.201727 кастрычніка вучні школы прынялі ўдзел у агульнашкольнай экалагічнай акцыі па ўборцы прышкольнай тэрыторыі.
Раніцай дзеці прынеслі ўборачны інвентар: граблі, венікі. Пасля ўрокаў ўсе дружна высыпалі на вуліцу і азартна, з жартамі, пад вясёлую музыку пачалі ўборку. Разам з настаўнікамі вучні малодшых класаў збіралі смецце за агароджай, а астатнія прыводзілі ў парадак школьны двор: зграбалі лісце, падмяталі ігліцу і прыбіралі кветкі. Настаўнік гісторыі Калоша А.П. і рабочы ДайнэкаМ.І. грузілі сабранае лісце на конныя падводы і вывозілі на звалку. За сумеснай працай час праляцеў незаўважна. Расчырванелыя, трохі стомленыя, але задаволеныя вынікамі сваёй працы, усе разышліся па дамах. |