Ала Рыгораўна патлумачыла, што азначае слова «залежнасць»; распавяла, што празмернае захапленне камп'ютарам паступова падрывае фізічнае і інтэлектуальнае здароўе, разбурае нервовую сістэму і ў выніку робіць залежнага ад камп'ютара чалавека не толькі хворым, але і адзінокім. Сумесна з прысутнымі акрэсліла прыкметы камп'ютарнай залежнасці. У заключэнне педагог-псіхолаг падвяла вучняў да высновы: «Камп'ютар можа стаць сябрам або заклятым ворагам, можа дапамагчы ў бядзе, а можа дадаць шмат праблем, можа дапамагчы знайсці аднадумцаў, а можа прывесці да адзіноты. Значна горш, калі здараецца апошняе. Трэба навучыцца шанаваць сваё жыццё, займацца спортам, больш часу праводзіць з сябрамі і роднымі. Варта зразумець, што рэальныя вынікі, а, такім чынам, і сапраўдную радасць можна атрымаць толькі ад поспехаў у рэальным жыцці. Чаго б ні дасягаў чалавек у віртуальным свеце, усё гэта знікае, як толькі выключаецца камп'ютар. А поспехі ў рэальным жыцці застануцца назаўсёды, у асаблівасці, калі чалавек праявіў свае лепшыя якасці, дапамагаў людзям і сваёй краіне». |
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Аддзел па адукацыі Столінскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі