У суботу, 21 кастрычніка, вучні 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі пад кіраўніцтвам Басавец Святланы Паўлаўны развівалі свой творчы талент на занятку па аплікацыі.
Прыемна, што прыйшлі не толькі дзяўчынкі, але і хлопчыкі. Падбор каляровай гамы, выразанне дэталяў і займальны аповед пра сямейства курыных не пакінуў нікога абыякавым і дапамог зрабіць усё акуратна. Весёлая, добразычлівая і нязмушаная атмасфера занятку згуртавала рабят. |