За намі - Радзіма
20.10.2017
Вучні з цікавасцю паглядзелі фільм «Мяжа на замку», найбольш уразіла і зацікавіла выкарыстанне высокатэхналагічных распрацовак па ахове рубяжоў нашай Радзімы. У сваёй прамове Эдуард Сяргеевіч запрасіў старшакласнікаў паступаць у ВНУ, дзе рыхтуюць вайскоўцаў-пагранічнікаў. Адзначыў, што «для пагранічніка раўнацэнныя і фізічнае развіццё, і разумовае, таму, займаючыся спортам, не варта забываць і пра вучобу». У ходзе гутаркі дзяўчаты цікавіліся «жаночымі» спецыяльнасцямі і ўмовамі пражывання ў інтэрнаце, юнакі – абсталяваннем кабінетаў, грамадзянскімі спецыяльнасцямі і ўмовамі адпрацоўкі пасля атрымання дыплома. Змястоўныя адказы госця, шчырая захопленасць сваёй прафесіяй і ўменне ладзіць зносіны з моладдзю, прымусілі многіх прысутных сур'ёзна задумацца аб службе ў пагранічных войсках. Развітваючыся, удзельнікі выказалі надзею на далейшае супрацоўніцтва не толькі на гутарках і лекцыях ў актавай зале, але і на спартыўных спаборніцтвах і святах у спартыўнай зале. |