Агульнашкольны бацькоўскі сход
14.10.2017
Дырэктар школы Цупа Л. Л. азнаёміла прысутных з асаблівасцямі адукацыйнага працэсу, падзякавала за дапамогу ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года, асвятліла пытанні арганізацыі харчавання і аздараўлення вучняў, азнаёміла з умовамі правядзення акцыі «За бяспеку – разам”. Педагог-псіхолаг Васілевіч А. Р. патлумачыла ўмовы і правілы правядзення псіхасацыяльнага анкетавання вучняў на прадмет ужывання алкаголю, наркатычных і псіхатропных рэчываў і іх аналагаў. Да гэтай даты вучні стварылі галерэю з партрэтаў мам, выставы восеньскіх кампазіцый «Букет для мамы». |
Інтэрактыўную канцэртную праграму адкрылі вядучыя – выпускніцы Козел Ганна і Ліпская Алена. Вучні 5 класа чыталі вершы-віншаванні, дзяўчынкі спявалі песні, першакласнікі (пад кіраўніцтвам Гузіч Т. М.) прысвяцілі матулям танец. Вясёлыя мініяцюры са школьнага жыцця выклікалі смех гледачоў і бурныя авацыі. Але адкрыццём стала выступленне самай малодшай удзельніцы канцэрта – Бык Валерыі - з песняй «Я пакуль што не зорка» і пранікнёнае выкананне песні «Мама» Дайнэка Ганнай. |
У ходзе канцэрта нашы вядучыя не давалі сумаваць гледачам: мамы шукалі свой партрэт у галерэі, успаміналі дзіцячыя песні ў «Адгадай мелодыю». Кожнай жанчыне ў зале вучні падарылі восеньскія букеты. |