У суботу, 7 кастрычніка, на інтэлектуальны марафон сабраліся лепшыя знаўцы 2-5 класаў. Пад кіраўніцтвам Вероха Алены Мікалаеўны вучні падзяліліся на 2 рознаўзроставыя каманды «Чамучкі» і «Вікторыя».
У першым конкурсе-размінцы «Самыя-самыя» перамога дасталася «Чамучкам». Але ў наступных заданнях «Вікторыя» сабралася і аказала годнае супраціўленне «Чамучкам». Дзеці дэманстравалі веды мультфільмаў, выдатна арыентаваліся ў «Пытаннях з падвохам». А «Алфавітная ўсячына ў загадках» дазволіла з усмешкай успомніць алфавіт. У выніку - баявая нічыя. Па выніках гульні члены каманд выбралі «Самых разумных». Званне «Разумніца» ў «Чамучак» атрымала Кавальская Дар'я, вучаніца 5 класа, а ў «Вікторыі» «Разумніка» заслужыў капітан каманды Адамчук Уладзіслаў з 4 класа. |