Cвята ў першакласнікаў “30 дзён у школе”
06.10.2017На свята “30 дзён у школе” да першакласнікаў завіталі бацькі, работнікі дзіцячага сада і вучні 5 класа.
Дзеці прадэманстравалі цудоўныя веды ў конкурсах “Школьныя прадметы”, “Загадкі для адгадкі”, “Чароўная сямейка”, “Каляровая крэйда”. Зладжана выконвалі незвычайныя заданні Школьных Чараўнікоў (вучняў 5 класа). Танцавальная кампазіцыя “Першаклашка”, падрыхтаваная педагогам дадатковай адукацыі Гузіч Т.М., выклікала шчырыя ўсмешкі і гучныя апладысменты ўсіх прысутных. На адвечнае пытанне “Чаму вучаць у школе?”Бык Валерыя дала музычны адказ. Напрыканцы свята класны кіраўнік Кулік С.Н. падзякавала бацькам і выказала надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва. |