2 кастрычніка ў гонар 100-годдзя пагранічнай службы ў школе прайшоў сеанс адначасовай гульні па шахматах. У ім удзельнічалі члены школьнага шахматнага гуртка і капітан Пінскага пагранічнага атрада Эдуард Ермакоў.
Вопыт і майстэрства перамаглі. Годнае супраціўленне госцю аказаў Тарасюк Вячаслаў, вучань 8 класа. Бонусам удзельнікам была гульня капітана і Тарасюка Пятра ў шашкі. На думку Эдуарда Ермакова, у нашай школе расце дастойная змена, і праз пару год, пры ўмовах добрасумленнай падрыхтоўкі,вартыя сапернікі ў школе з’явяцца. |