Дзень самакіравання
29.09.2017Са званком вучні ў класах былі здзіўлены новымі настаўнікамі, якія вядуць урокі. Знаёмых педагогаў замянілі «педагогі-стажоры» - вучні старэйшых класаў.
Перад Днём Настаўніка ўсе педагогі падрыхтавалі старшакласнікаў да замены. Сярод жадаючых паспрабаваць сябе ў ролі настаўніка асаблівым попытам карысталася прафесія настаўніка малодшых класаў. Юнакі традыцыйна сталі настаўнікамі гісторыі, інфарматыкі, тэхнічнай працы, фiзiчнай культуры і здароўя. Пасля першага ўрока стажоры сабраліся ў настаўніцкай і дзяліліся ўражаннямі і эмоцыямі. Агульнае меркаванне выказаў Ярашэвіч Алег: «Ніколі не думаў, што гэта так складана. Правільна патлумачыў ці не, зразумелі ці не? А адзнакі!!! А дысцыпліна !!!» Больш аптымістычна настроена выпускніца Ліпская Алёна: «Прафесія настаўніка вельмі падабаецца. Стажор ўжо 3 гады. Цяжка - але цікава!» |