100-годдзе пагранічнай службы
25.09.2017
22 верасня ў гасцях у школьнікаў пабывалі вайскоўцы аддзялення пагранічнага кантролю “Верхні Церабяжоў”. Нашы сябры ўдзельнічалі ў спартыўным свяце "Прывітанне, маладосць!» да 100-годдзя ўтварэння пагранічнай службы. Сумесныя каманды вучняў 6-11 класаў і пагранічнікаў - "Піянеры" і "Камсамольцы" - з радасцю і энтузіязмам, пад бурную падтрымку балельшчыкаў, прыступілі да спаборніцтваў. Верасень - месяц дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў, і эстафеты былі тэматычныя. Удзельнікам прапаноўвалі ўспомніць дзяцінства: "завязаць гальштук", "развесці вогнішча", "выцягнуць таварыша". "Піянеры" ўпэўнена павялі ў ліку, але "Камсамольцы" не давалі ім расслабіцца і ўвесь час імкнуліся да перамогі. Дзякуючы зладжанай працы каманда "Піянераў" перамагла. Пасля свята балельшчыкі віншавалі пераможцаў і цікавіліся датай наступнай сустрэчы з сябрамі-пагранічнікамі. |