Дзень нараджэння ГА «БРСМ»
24.09.2017Да Дня нараджэння грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» на ўрачыстай лінейцы «Юнацтва выдатны пачатак» вайскоўцы аддзялення пагранічнага кантролю Верхні Церабяжоў уручылі вучням 9 класа білеты ГА «БРСМ».
Вядучыя нагадалі асноўныя даты арганізацыі, адзначылі сувязь «БРСМ» з камсамолам. Дырэктар школы Людміла Цупа і капітан Пінскага пагранічнага атрада Эдуард Ермакоў павіншавалі новых членаў Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, заклікалі расці годнымі беларусамі і ўнесці свой уклад у высакародную справу стварэння моцнай і квітнеючай Беларусі. |