«Па краіне Піянерыі»
22.09.2017Да Дня нараджэння грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» вучні 5 класа праверылі свае веды аб піянерскай арганізацыі ў гульні-падарожжы «Па краіне Піянерыі».
Дзве каманды падарожнічалі па станцыях згодна маршрутных лістоў. На станцыях іх сустракалі БРСМ-аўцы і вайскоўцы аддзялення пагранічнага кантролю Верхні Церабяжоў. Дзеці спявалі піянерскія песні, распавядалі пра законы піянераў, структуру арганізацыі, правы і абавязкі, піянерскія праграмы. Экзаменатары выстаўлялі адзнакі. Вось так весела і цікава будучыя піянеры даказалі сваё права на ўступленне ў ГА «БРПА». |