Мы за мір!
21.09.2017Кожны год 21 верасня ўсё чалавецтва адзначае Міжнародны дзень міру. Гэта свята заснавана рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН 30 лістапада 1981 года. Міжнародны дзень міру існуе для таго, каб стаць днём глабальнага спынення агню.
Свет без вайны - галоўная каштоўнасць для любога чалавека, і ў гэты дзень усе людзі задумваюцца аб праблемах вайны і пра тое, як іх вырашыць. Сімвал міру - голуб, вядомы кожнаму і выкарыстоўваецца досыць шырока ва ўсім свеце. Для прыцягнення ўвагі да глабальных праблем чалавецтва 21 верасня 2017года вучні нашай школы далучыліся да Міжнароднай акцыі «Мы за мір!». |