Гульнёвая праграма «Казка мудрасцю багата»
17.09.2017У суботу, 16 верасня, экскурсію ў свет літаратуры, прысвечаную Дню бібліятэк, для вучняў 1 ступені агульнай сярэдняй адукацыі правяла Гузіч Таццяна Мікалаеўна.
У гульнёвай праграме «Казка мудрасцю багата» прынялі ўдзел каманды вучняў першага і другога класаў. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з народнымі казкамі. Першакласнікаў прынялі у паўнапраўныя чытачы нашай бібліятэкі з уручэннем “Пасведчання чытача”. Усе ўдзельнікі задаволены экскурсіяй, зацікавіліся старажытнымі казкамі, а “Памяткі чытача” знайшлі сваё месца ў дзённіках вучняў. |