Кансультацыя для бацькоў першакласнікаў «Ваша дзіця ідзе ў школу
02.09.2017
Для бацькоў першакласнікаў была арганізавана кансультацыя «Ваша дзіця ідзе ў школу». Дырэктар школы Людміла Лявонцьеўна Цупа азнаёміла бацькоў са Статутам установы адукацыі і распавяла аб сістэме ўзаемадзеяння сям'і і школы. Педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна правяла практыкаванне «Сняжынка» на ўсведамленне ўнікальнасці кожнай асобы. Пазнаёміла прысутных з паняццем і перыядамі «адаптацыі», папярэдзіла пра памылкі бацькоў у дачыненні да поспехаў у вучобе дзяцей, дала парады па мінімізацыі дэзадаптацыі першакласнікаў. Для паспяховага ўзаемадзеяння для бацькоў былі прапанаваны анкеты «Асаблівасці развіцця і выхавання ў сям'і». Выхавацель ГПД Літвінка Алена Міхайлаўна пазнаёміла з патрабаваннямі ў самаабслугоўванні першакласнікаў, рэжымам работы ГПД. |