Урачыстая лінейка «Усё пачынаецца са школьнага званка»
01.09.2017
Урачыстую лінейку «Усё пачынаецца са школьнага званка», прысвечаную пачатку 2017/2018 навучальнага года, адкрыў круг пашаны першакласнікаў з бацькамі. Дырэктар школы Людміла Лявонцьеўна Цупа падзякавала бацькам і шэфам за дапамогу ў падрыхтоўцы школы да новага навучальнага года і пажадала поспехаў вучням і педагогам. Тых, хто сабраўся, павіншавалі госці свята: намеснік старшыні Столінскага раённага выканаўчага камітэта Несцяровіч М.Ф., дырэктар «Церабяжоў-АГРА» Дзямко М.К. і ваеннаслужачы Пінскага пагранічнага атрада Жураўлёў В. Усхваляваныя першакласнікі парадавалі вершамі, а выпускнікі ў віншавальным слове заклікалі шасцігодак да сяброўства і паднеслі каравай. Вучань 11 класа Бык Ілья і вучаніца 1 класа Бык Валерыя пачалі навучальны год задорным званком. Радасныя вучні разышліся па класах за новымі ведамі. Пажадаем ім поспехаў у вучобе! |