Улетку ў Белавежскай пушчы выбіралі імя для галоўнага Лася саней Беларускага Дзеда Мароза.
Вучаніца 5 класа Рэуцкая Ксенія прапанавала сваю версію - «Топыч». У сваім творы яна абгрунтавала імя і распавяла легенду пра лася. Ва ўпартай барацьбе перамагла прадстаўніца Драгічына з імем «Рагалік». У жніўні Ксенію запрасілі ў Белавежскую пушчу да Дзеда Мароза, дзе ёй уручылі дыплом ўдзельніка адкрытага рэспубліканскага конкурсу і падарункі. |
Віншуем Ксенію з дыпломам!
|