Спартыўная субота
28.05.2017 У рамках абласной спартакіяды сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства ў суботу, 27 мая, каманда дзяўчат нашай школы ўдзельнічала ў абласных спаборніцтвах па стрытболе ў г. Івацэвічы. У склад каманды ўвайшлі вучаніцы 9 класа. Трэнер – настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіф Іосіфавіч – настойліва трэніраваў сваіх выхаванак. Пухлоўскі Уладзімір Мікалаевіч, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі,удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па шахматах з вучнямі 3-4 класаў, наведвальнікамі факультатыва “Шахматны ўсенавуч”. |