Экскурсія ў Цэнтр ганчарства
28.05.201723 мая вучні 2-9 класаў пад кіраўніцтвам Пухлоўскай Алы Іванаўны здзейснілі экскурсію ў вёску Гарадная.
Яны наведалі Свята-Траецкую і Свята-Мікалаеўскую цэрквы. Падчас агляду дзеці змаглі палюбавацца ўнутраным убраннем, даведаліся гісторыю цэркваў. Затым дзеці наведалі знакаміты Цэнтр ганчарства, дзе іх сустрэў Васіль Андрэевіч Казачок, дырэктар цэнтра і настаўнік Гараднянскай сярэдняй школы. Ён цікава распавёў пра ганчарства, аб экспанатах цэнтра. Паказаў, як робяцца гаршкі, і пасля запрашэння вучні з задавальненнем паспрабавалі свае сілы ў лепцы. Стомленыя і задаволеныя, школьнікі вярталіся дадому. Дзелячыся ўражаннямі пра экскурсію, вучні выказалі жаданне працягнуць заняткі з глінай ў школе на гуртку. |