Сямейны калейдаскоп
15.05.2017У суботу, 13 мая, у школе сабраліся мамы з дзецьмі. Для іх настаўніца пачатковых класаў Басавец Святлана Паўлаўна падрыхтавала гасціную "Сямейны калейдаскоп".
Дзеці даведаліся тэму сустрэчы, адгадаўшы рэбус. Затым разам з бацькамі выяўлялі складнікі шчаслівай сям'і, дзяліліся вопытам захавання душэўнага цяпла ў доме. Гульня «Дом. Будаўніцтва»наглядна прадэманстравала, што трэба для стварэння моцнай сям'і. Першая група будавала падмурак Дома (што можна прапанаваць для крэпасці сям'і), другая - запісвала на сценах асацыяцыі да слова «Дом», а трэцяя - стварала «тэхніку бяспекі ў канфліктах», г.зн. дах. Сцэнка-сітуацыя, дзе члены сям'і не жадалі дапамагчы маме, выклікала бурныя абмеркаванні. Мамы пазналі сябе, а дзеці паглядзелі на свае ўчынкі і словы збоку. Прайграная зноў сітуацыя з іншымі паводзінамі персанажаў стала заканамерным фіналам абмеркавання. Урыўкі з дзіцячых твораў «Мая сям'я» былі прыемным дадаткам да сустрэчы. А «Песня пра дом» у выкананні дзяцей яшчэ больш з'яднала сем'і вучняў. |