8 мая, пасля мітынгу Памяці ля помніка загінуўшым воінам, члены савета старшакласнікаў наведалі ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Хмарука Адама Аляксеевіча з ганаровай місіяй - павіншаваць з Днём Перамогі
Адам Аляксеевіч - адзіны жывы ўдзельнік Вялікай Айчыннай вайны ў Церабяжове. У апошні час ветэран хварэе, але заўсёды рады наведвальнікам і любіць размаўляць з падрастаючым пакаленнем. Пажаданні шчасця, здароўя і доўгіх гадоў паднялі настрой. Асаблівую падзяку Адам Аляксеевіч выказаў за сувенір з бісеру, зроблены вучнямі. |