Нашы - лепшыя!
11.05.2017У рамках месячніка патрыятычнага выхавання каманды старшакласнікаў нашай школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па стрытболе ў г.Століне падчас святкавання Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Каманда дзяўчат у складзе: Вярхоўскай Наталлі (9 клас), Кавальскай Марыі (10 клас) і Бруцкай Ірыны (11 клас) заняла ганаровае 3 месца і ўзнагароджана дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама. Каманда юнакоў заняла 1 месца! Мы віншуем нашых выпускнікоў, членаў каманды: Юрчука Віталія, Стрыбулевіча Яўгена і Дэйнека Вадзіма з перамогай! Ведай нашых! |