8 мая, напярэдадні 72-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, каля помніка загінуўшым воінам адбыўся ўрачысты мітынг Памяці. Нягледзячы на дробны дожджык, прысутнічала ўся школа.
Вядучыя нагадалі асноўныя вехі вайны, падкрэслілі гераізм савецкіх салдат, ушанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання і выказалі словы ўдзячнасці ветэранам. Пранікнёныя вершы ў выкананні вучняў стварылі атмасферу ўрачыстасці. Завяршыўся мітынг ускладаннем кветак да помніка. |