Быць патрыётам!
10.05.20175 мая, у рамках месячніка патрыятычнага выхавання, па ініцыятыве Беларускага Таварыства памяці воінаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны настаўнік гісторыі Калоша Алег Паўлавіч правёў у 10-11 класах пісьмовы ўрок «Быць патрыётам!», прысвечаны Дню Перамогі.
У ходзе ўрока вучні пісьмова разважалі пра тое, як зараджаецца патрыятызм, у чым ён праяўляецца, ўспаміналі подзвігі патрыётаў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, фармулявалі адрозненні нацыяналізму і патрыятызму. Асабліва парадавалі адказы старшакласнікаў аб ацэнцы патрыятычных пачуццяў беларусаў у гады вайны. Хатнім заданнем стаў прагляд кінастужкі «Семнаццаць імгненняў вясны», якую многія не глядзелі. На бліжэйшым ўроку гісторыі запланавана абмеркаванне гэтага фільма. |