У суботу, 6 мая, «салдаты» (вучні 1-4 класаў) пад «камандаваннем» Кулік Святланы Нікіфараўна «вызвалялі Церабяжоў».
Спачатку дзеці вырабілі з пластыліну ваенную тэхніку: танкі, гарматы, верталёты. Дрэвы, дзоты і фігуркі салдат дапоўнілі карціну. Затым па дадзеных на карце Столінскага раёна аднавілі падзеі. У ходзе абмеркавання баявых дзеянняў дзеці ўспомнілі загінуўшых, распавялі пра ветэранаў. Па прапанове настаўніцы яны з радасцю зрабілі паштоўкі-віншаванні з Днём Перамогі. |