"Рабі дабро на ўсёй зямлі"
24.04.201722 красавіка многія дзеці ішлі ў школу з саджанцамі дрэў. Акцыя " Рабі дабро на ўсёй зямлі" набірала абароты.
Абвешчаная на суботу, яна пачалася ў пятніцу. Маладыя бярозкі, рабіны і клёны высаджваліся ў алею старшакласнікамі. Эстафету падхапілі вучні 2 ступені, а ў суботу далучыліся і малодшыя школьнікі. Разметку алеі і тлумачэнне тэхналогіі пасадкі кантралявалі настаўнік біялогіі і хіміі Грэчка Аляксандр Уладзіміравіч і настаўнік працоўнага навучання Пешка Аляксандр Аляксандравіч. Сумесная праца на свежым паветры ў коле сяброў і аднакласнікаў спрыяла згуртаванню класных калектываў і развіццю працавітасці. Усяго было высаджана 26 дрэў, за якімі дзеці абяцалі даглядаць |