Прадметны тыдзень па гісторыі і грамадазнаўстве
17.04.2017У суботу, 15 красавіка, у рамках прадметнага тыдня па гісторыі і грамадазнаўстве, вучні 5 і 6 класаў сышліся «сценка на сценку». Менавіта ў такім фармаце праходзіла гістарычная гульня пад кіраўніцтвам Калоша Алега Паўлавіча.
Гісторыя чалавецтва доўгая, і настаўнік звузіў часовыя рамкі і тэрыторыю - старажытная Індыя і Кітай. Пытанні, крыжаванкі тычыліся як побыту людзей і палітыкі дзяржаў, так і рэлігіі. У пачатку гульні шасцікласнікі з перавагаю пазіралі на пяціклашак, але з кожным новым заданнем ім даводзілася адстойваць свой статус і заваёўваць чарговы бал. Перамог вопыт. Магчымасць праверыць свае веды ў гульнявой форме, новыя факты і маленькія адкрыцці ўзмацнілі цікавасць да гісторыі. |