Тыдзень прававых ведаў "Наша права людзьмі звацца"
17.04.2017З 10 па 15 красавіка ў школе прайшоў тыдзень прававых ведаў "Наша права людзьмі звацца". У ходзе тыдня класныя кіраўнікі правялі тэматычныя мерапрыемствы, класныя гадзіны.
Актуальная тэма была паднята на абмеркаванне на адкрытай трыбуне педагогам сацыяльным Бабіч Вольгай Мікалаеўнай - «Шкода брыдкаслоўя».Удзельнікі даведаліся паходжанне нецэнзурных слоў, прычыны брыдкаслоўя, уплыў гукавых хваляў брыдкаслоўя на ваду і, адпаведна, на арганізм чалавека. |
У рэкрэацыі 2 паверха ўвагу вучняў прыцягнула выстава «Закон аб табе, табе пра закон». |
Для вучняў 1-4 класаў Бабіч В.М. правяла прафілактычную гульню «Правы і абавязкі». А пасля гульні дзеці замацавалі атрыманыя веды ў фестывалі малюнкаў на асфальце «Кожнае дзіця мае права ...» |