Тыдзень працоўнага навучання ў школе
16.04.2017З 3 па 8 красавіка з вялікім рэзанансам прайшоў прадметны тыдзень па працоўным навучанні.
Працоўнае навучанне традыцыйна з’яўляецца адным з любімых прадметаў вучняў – таму жадаючых паўдзельнічаць было шмат. Адкрыўся тыдзень выставай дзіцячых работ вучняў 1 ступені навучання “Вось што мы умеем” у рэкрэацыі 1 паверха. У плане тыдня і працоўны дэсант па навядзенні чысціні, і конкурс на лепшы выраб з другаснай сыравіны “Другое жыццё”, і працоўная акцыя “Пасадзі дрэва”. |
Найбольш спадабалася вучням конкурсная гульня “Свята працы”, якую падрыхтавалі настаўнікі тэхнічнай працы Пешка Аляксандр Аляксандравіч і абслуговай працы Грэчка Ларыса Рыгораўна. У актавай зале спаборнічалі 2 каманды: “Вікторыя ” – дзяўчынкі 6-8 класаў і “Майстры” – хлопчыкі 6-8 класаў. Дзеці адгадвалі загадкі пра інструменты і прылады працы, чысцілі і нарэзвалі бульбу саломкай, згадвалі прыказкі і прымаўкі пра працу. Балельшчыкі абеіх каманд стараліся зарабіць дадатковыя балы сваім.У напружанай барацьбе з мінімальнай перавагай у адзін бал перамагла каманда дзяўчынак “Вікторыя”. |
Настаўніца пачатковых класаў Вяроха Алена Мікалаеўна правяла майстар-клас па квілінгу “Вясеннія кветкі”. |
Відэаўрок “Ты і твая будучая прафесія” і прафарыентацыйны фільм “Ад прафесіі да прызвання” былі вельмі актуальнымі для выпускнікоў. |