Канікулы! Адпачываем з карысцю!
03.04.2017
У план уключана работа 5 гурткоў («Танцавальны», «Мастацкая лепка», «Пластылінавы свет», «Чароўны квілінг», «Чароўны куфэрак»), 3 аб'яднанняў па інтарэсах спартыўнай накіраванасці, удзел зборнай каманды школы ў раённай спартакіядзе (крос, плаванне). Праведзены спартыўна-гульнявыя мерапрыемствы (спартыўная гадзіна для вучняў 1-4 класаў, гульня-падарожжа «У краіну здароўя" для 5-6 класаў, баскетбольны і шахматны турнір, таварыская сустрэча па футзале). Для высокаматываваных вучняў праведзены пазнавальныя і інтэлектуальныя гульні («Рызыка-версія па фізіцы», «Знаўцы славеснасці», «Камп’ютарны геній», «Зорны час») і краязнаўчая віктарына «Я люблю Беларусь!». Вучні 4 класа прынялі ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі “Я – даследчык”. Праведзены шэраг мерапрыемстваў экалагічнага накірунку (конкурсная праграма "Дзень птушак», «Эканамічны рынг», удзел у агульнапіянерскім суботніку). Класным кіраўніком 11 класа Калоша А.П. арганізавана экскурсія ў выставачную залу г. Століна «Экспазіцыя твораў Рэрыха». Педагогам-арганізатарам Васілевіч А.Р. праводзілася падрыхтоўчая работа да ўдзелу ў абласным конкурсе «Суперважаты». |
|
СПАРТЫЎНЫЯ КАНІКУЛЫ |
Вясеннія канікулы былі насычаныя спартыўнымі падзеямі. Вучні школы прынялі ўдзел у спаборніцтвах па плаванні і легкаатлетычным кросе, якія праводзіліся ў рамках раённай спартакіяды школьнікаў. Лепшы вынік нам прынесла Козел Наталля, вучаніца 9 класа, якая была трэцяй у заплыве. У легкаатлетычным кросе добрых вынікаў дабіліся Каржоўнік Вадзім (5 месца, бег на 1 км) і Стрыбулевіч Яўген (11 месца, бег на 3 км). А яшчэ вучні нашай школы ў складзе каманды “Церабяжоў” прынялі ўдзел у чэмпіянаце раёна па баскетболе сярод дарослых. Сярод 9 каманд –удзельніц наша з 4 выйгрышамі і 4 паражэннямі аказалася на 5 месцы. |
|
НАШЫ НА НПК |
На навукова-практычнай канферэнцыі “Я – даследчык” вучаніца 4 класа Ярашэвіч Лізавета прадставіла сваю даследчую работу “Абярэгі ў жыцці чалавека”(кіраўнік Кулік С.Н.). Падрыхтаваная прэзентацыя і калекцыя вырабленых сваімі рукамі абярэгаў зацікавіла членаў журы. У выніку даследчая работа адзначана дыпломам аддзела адукацыі, спорту і турызму ў намінацыі “Наша спадчына”. |
|
НА АЛІМПІЯДАХ |
У раённых алімпіядах па вучэбных прадметах прынялі ўдзел Бык Ганна, Стрыбулевіч Паліна, Каржоўнік Уладзіслаў, Ракала Аляксандр, Ярашэвіч Лізавета, Тарасюк Пётр, Грэчка Крысціна, у прававой алімпіядзе – Ліпская Алёна. Лепшы вынік паказала Грэчка Крысціна па беларускай мове, яна заняла 3-4 месца, узнагароджана дыпломам 3 ступені. Віншуем! У дзясятку лепшых увайшлі вучні 4 класа: Тарасюк Пётр (матэматыка, 9 месца з 42 удзельнікаў) і Ярашэвіч Лізавета (беларуская мова, 7-9 месца з 35 удзельнікаў). Спадзяемся, што гэта пачатак на шляху да абсалютнай перамогі ў будучым! |
|
АДНЫМ РАДКОМ |
Прызам сімпатый гледачоў у аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей” адзначана работа вучня 7 класа Грэчка Івана (настаўнік Пешка А.А.) ВІНШУЕМ! |