"Хочаш Быць здаровым? Будзь! "
26.03.2017У суботу, 25.03, вучні 2-4 класаў удзельнічалі ў каманднай гульні"Хочаш быць здаровым? Будзь! ", якую падрыхтавала і правяла Вяроха Алена Мікалаеўна.
2 каманды вучняў адправіліся ў падарожжа за здароўем. “Мульцікі” і “Фунцікі” пачалі свае маршруты ў спартыўнай зале. Конкурс “Юныя баскетбалісты” вылучыў лепшых і прынёс перамогу “Мульцікам”. А ў холе першага паверха ў конкурсе "Юныя тэнісісты" перамогу атрымалі ўжо "Фунцікі". Трэці, вырашальны конкурс "Юныя футбалісты", павінен быў выявіць пераможцу, але .... Перамагла дружба! На працягу ўсёй гульні настаўніца зачытвала прымаўкі і прыказкі пра здароўе, загадвала загадкі і падводзіла вучняў да думкі пра тое, што здароўе не купіш, што яго трэба берагчы і ўмацоўваць. Напрыканцы сустрэчы дзеці агучылі правілы здаровага ладу жыцця. |