У суботу, вучні ішлі ў школу з пакетамі і звязкамі паперы. Многія везлі на веласіпедах мяшкі з пластыкам і металаломам.
Так праходзіла акцыя па зборы другаснай сыравіны. Загадчык гаспадаркі школы Дайнэка Ірына Канстанцінаўна ўзважвала другасную сыравіну, а вучні 11 класа сартавалі і пакавалі. Дзеці жыва цікавіліся вынікамі збору другаснай сыравіны па класах. Да акцыі далучыліся і настаўнікі. Агульнымі намаганнямі было здадзена 132 кг макулатуры, 18 - пластмасы і поліэтылену, 138- шклабою і 66 металалому. |