У суботу, 18.03., нашы вучні адстойвалі гонар школы ў раённых спаборніцтвах па настольным тэнісе, якія праходзілі ў рамках спартакіяды школьнікаў. У фінал выйшлі каманды 7 школ.
Вярхоўская Наталля (9 клас), выпускнікі Юрчук Віталь і Карповіч Павел упарта імкнуліся да перамогі. Нашай камандзе крыху не хапіла да прызавога месца. У выніку - 4 месца. «Ёсць да чаго імкнуцца і ёсць куды расці», - так пракаментаваў гульню сваіх выхаванцаў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Літвінка Іосіф Іосіфавіч. |