Бацькоўскі сход «Пытанні бяспекі дзяцей»
19.03.2017У суботу, 18.03., у школе прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход «Пытанні бяспекі дзяцей».
Перад бацькамі выступіла дырэктар школы Цупа Людміла Лявонцьеўна. Яна асвятліла пытанні прафілактыкі скаліёзу ў школе; агучыла крыніцы і сумы грашовых сродкаў, выдаткаваных на рамонт школы і добраўпарадкаванне школьнай тэрыторыі; звярнула ўвагу бацькоў на неабходнасць павышэння ўзроўню якасці ведаў вучняў. Старшы ўчастковы інспектар ІСН Собаль Эдуард Мікалаевіч пазнаёміў прысутных з сітуацыяй па злачынствах у раёне сярод непаўналетніх. Заклікаў бацькоў звярнуць увагу на сайты, якія наведваюць іх дзеці, пазнаёміў з прыёмамі прафілактыкі камп’ютарнай залежнасці. Пытанні, якія задавалі бацькі, тычыліся прафілактыкі алкагалізму, правілаў выкарыстання веласіпедаў непаўналетнімі і адказнасці за раннія палавыя сувязі. Педагог-псіхолаг Васілевіч Ала Рыгораўна расказала бацькам пра прычыны суіцыдаў дзяцей, азнаёміла са змяненнямі ў паводзінах і стане суіцыднікаў і заклікала больш уважліва ставіцца да дзяцей, будаваць даверлівыя адносіны. |