15 сакавіка 2017 года ў Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь вучням 9-11ых класаў былі ўрачыста ўручаны пашпарты і падарункавыя выданні "Я - грамадзянін Рэспублікі Беларусь".
Пашпарты і кнігі ўручаў генеральны дырэктар філіяла ААТ «Берасцейскі пекар» Столінскі хлебазавод Шэлест Вячаслаў Мікалаевіч, які павіншаваў юных грамадзян з Днём Канстытуцыі і заклікаў любіць сваю Радзіму, рабіць усё для яе росквіту. |
Вучняў 5 класа ўрачыста прынялі ў рады ДГА «БРПА». Гальштукі юным піянерам павязалі іх старэйшыя таварышы, члены ГА «БРСМ». |