МАЙСТАР-КЛАС “Сустрэча з майстрам сваёй справы”
12.03.201711 сакавіка, у суботу, майстар-клас па пляценні з папяровых трубачак для вучняў 1-4 класаў правяла Гуня Святлана Мікалаеўна.
Спачатку дзеці самі скручвалі трубачкі, затым зрабілі нарыхтоўку донца і пачалі аплятаць яго. Не ўсё адразу атрымлівалася, але паступова вучні спраўляліся ўсё лепш і лепш. Святлана Мікалаеўна паказала прыёмы заканчэння «Цукерачніцы», і хутка ўсё радаваліся вынікам. Засталося толькі ўпрыгожыць вырабы і пакрыць лакам. |
Пасля майстар-класа вучні цікавіліся, якімі ўменнямі валодаюць іншыя настаўнікі і калі будзе наступны майстар-клас. |