У пятніцу, 10 сакавіка, школу з экскурсіяй наведалі будучыя першакласнікі.
Выхаванцы дзіцячага садка з цікавасцю разглядалі выставу вырабаў першакласнікаў, пасядзелі за партамі ў класе, пабывалі на ўроку фізічнай культуры і здароўя ў спартыўнай зале, азнаёміліся з калекцыяй кубкаў і спартыўным інвентаром. |
Будучыя першакласнікі пазнаёміліся са сваёй настаўніцай Кулік Святланай Нікіфараўнай, а вучні 4 класа падарылі малышам паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі. Пасля наведвання камп'ютарнага класа госці адправіліся ў гісторыка-краязнаўчы куток школы. Разглядаючы экспанаты, слухаючы аповед Святланы Нікіфараўны, дзеці даведаліся новае пра гісторыю Церабяжова. Пасля экскурсіі выхаванцы дзіцячага сада паабяцалі з задавальненнем прыйсці ў школу ў верасні. |